Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 14:46

Лукашэнка: на пераадоленне наступстваў пандэміі ў ахове здароўя патрачана ўжо амаль $2 млрд

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пераадоленне наступстваў пандэміі толькі ў сферы аховы здароўя патрачана ўжо амаль $2 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашай перавагай стала эфектыўная сістэма аховы здароўя, якую мы бераглі як зрэнку вока, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вось ён, прыклад таго, што мы, атрымаўшы незалежную краіну, пакінулі ўсё лепшае з таго, што было. Гэта не мы такія героі, стварылі такую сістэму аховы здароўя. Нам хапіла розуму захаваць усё лепшае, што было ў савецкія часы. У кожным раёне - тую ж невялікую інфекцыйную бальніцу, якая нас сёння ратуе. Мы захавалі цудоўную адукацыю ў ахове здароўя. Да нас едуць вучыцца быць урачамі і плацяць за гэта дзясяткі мільёнаў долараў. У нас добрая адукацыя і як вынік - добрыя ўрачы".

У перыяд пандэміі ў краіне закупілі ўсё неабходнае, мабілізавалі прадпрыемствы на вытворчасць кіслароду, калі яго раптам аказалася недастаткова, і пры гэтым не перапынілі планавае лячэнне людзей. "На пераадоленне пандэміі і яе наступстваў толькі ў сферы аховы здароўя патрачана ўжо больш за $2 млрд. Больш за два, калі ўзяць усе крыніцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, наведваючы чырвоныя зоны, размаўляючы з урачамі і пацыентамі, ён не раз пераконваўся ў высокім прафесіяналізме і зладжаных дзеяннях медыкаў. "Мы падтрымалі нашых медыкаў, у тым ліку матэрыяльна, і будзем падтрымліваць, як бы гэта ні было дорага, - сказаў ён. - Упершыню ў гісторыі свайго прэзідэнцкага жыцця хачу адзначыць Міністэрства аховы здароўя. Мяняецца абстаноўка - на працягу сутак мяняюцца пратаколы і мяняецца тактыка лячэння нашых людзей, каманда праходзіць імгненна і выконваецца гэтак жа імгненна. Так і павінна быць. Толькі так, строгай дысцыплінай мы можам выстаяць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі