Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2019, 13:06

Лукашэнка на палях саміту ЕАЭС абмеркаваў з Пуціным пытанні паглыблення двухбаковай інтэграцыі

29 мая, Нур-Султан /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях саміту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Нур-Султане абмеркаваў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным пытанні паглыблення двухбаковай інтэграцыі, паведамляе БЕЛТА.

Раней бакі абмяняліся адпаведнымі прапановамі. Сёння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін разгледзелі гэтыя пытанні ў першым прыбліжэнні і далі даручэнне ўрадам да 21 чэрвеня знайсці па ўсіх з іх агульныя падыходы. Пасля гэтага прэзідэнты дамовіліся правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні для грунтоўнага і падрабязнага абмеркавання ўсіх расійска-беларускіх пытанняў і далейшага сістэмнага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі