Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2022, 11:17

Лукашэнка на Каляды наведвае ў Мінску храм Прападобных Опцінскіх старцаў

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна на свята Раства Хрыстовага наведвае храм. У гэтым годзе кіраўніка дзяржавы чакаюць у храме Прападобных Опцінскіх старцаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта першы драўляны храм у Мінску. Архітэктурны стыль уяўляе сабой сінтэз традыцыйнага рускага і беларускага драўлянага дойлідства. Стыль напісання абразоў храма паўтарае ўбранне манастыра ў Опцінай пустыні (Расійская Федэрацыя).

Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са светлым святам Раства Хрыстовага. "Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён прасякнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярплівасцю і радасцю чакаем гэтыя благадатныя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спагада, самаадданасць і цярплівасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята заўсёды сустракаюць пад гукі званоў у асяроддзі сям'і: "Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні".

"Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, здароўя вам і вашым блізкім", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі