Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2025, 13:28

Лукашэнка на інаўгурацыі: выбар зроблены, надыходзіць час новых перамог!

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў агульную перамогу на выбарах яго і яго прыхільнікаў новым гістарычным шанцам зрабіць яшчэ больш на карысць роднай Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша перамога - гэта новы гістарычны шанц, магчымасць зрабіць яшчэ больш на карысць роднай Беларусі. Таму галоўнае - вы жывяце ў сваёй краіне, на сваёй зямлі. Таму ніколі нідзе вы не павінны нікога баяцца. Вы - гаспадары ў сваёй краіне, самі прымаеце ўсе рашэнні. Вы заслужылі гэта права, і не толькі наша пакаленне, але і папярэдняе, і заслужылі вельмі дарагой цаной", - сказаў Прэзідэнт.

"Ваш Прэзідэнт вас ніколі не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не збяжыць. Вы - усё маё жыццё, і я прыкладу максімум намаганняў, каб апраўдаць аказаны мне вамі вялікі давер. Я жадаю ўсім нам міру, дабра, здароўя, шчасця, радасці, невычэрпнай энергіі для рэалізацыі тых грандыёзных задач, якія паставілі перад намі людзі. У нас няма іншага права і іншай магчымасці, як гэта зрабіць. І мы гэта зробім! Выбар зроблены, надыходзіць час новых перамог!" - заявіў беларускі лідар.-0
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі