Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 11:18

Лукашэнка на "Граніце": трэба варушыцца на знешніх рынках

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання прадпрыемства "Граніт" запатрабаваў узяць на кантроль сітуацыю з работай на знешніх рынках, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў генеральнага дырэктара "Граніта" Эдуарда Гаўрылковіча, экспарт прадпрыемства з-за закрыцця граніц пасля пачатку пандэміі прыкметна знізіўся. Складанасці да паставак за мяжу таксама дабаўляюць прынятыя ў Расіі меры нетарыфнага рэгулявання, якія абмяжоўваюць аб'ёмы ўвозу беларускай сыравіны.

"Неадкладна давесці прэм'ер-міністру гэта пытанне, каб мы маглі рухацца наперад. Але што ўвесь час спіхваць праблемы наверх? Трэба і тут варушыцца, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэту праблему трэба вырашаць, гэта не такая катастрафічная праблема".

Паводле яго слоў, ва ўрадзе дапамогуць вырашыць узнікшыя пытанні з пастаўкамі прадукцыі за мяжу, але і само прадпрыемства павінна актыўней займацца гэтай праблемай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі