ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 17:32

Лукашэнка: на фоне пандэміі пачаўся паскораны перадзел існуючага светапарадку

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фоне пандэміі пачаўся паскораны перадзел існуючага светапарадку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошні год мінулай пяцігодкі быў асабліва напружаны. Пандэмія наклала свой адбітак на эканамічныя працэсы ў свеце і на рынак працы, многія краіны закрывалі граніцы і па сутнасці спынялі сваю эканоміку, былі пабіты рэкорды па ўзроўні беспрацоўя. Людзі, даведзеныя да адчаю, выходзілі на пратэсты і ўчынялі беспарадкі, - сказаў Прэзідэнт. - Пасля гэтых лакдаўнаў хворых не становіцца менш, гэта мы ўжо ведаем на практыцы. Людзі бунтуюць у прынцыпе супраць таго, што сістэма аховы здароўя, якая сёння там існуе - не спраўляецца з аб'ёмам хворых".

Паводле яго слоў, у першую хвалю пандэміі не праблема была закрыць краіну, граніцы, прадпрыемствы, вытворчасці, але з'явілася б шмат іншых праблем, аж да пытанняў забеспячэння прадуктамі харчавання. "Есці што будзем? Помніце маю фразу?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Ужо тады гэта пандэмія была не толькі медыцынскім фактарам, яе пачалі выкарыстоўваць у эканоміцы, а сёння мы ўжо бачым і ў палітыцы. На фоне пандэміі пачаўся паскораны перадзел існуючага светапарадку, існуючых сувязей. Пачалі дзяліць, разрываць і знішчаць дзяржавы", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі