
24 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Дабіцца эканамічнай устойлівасці паасобку - практычна невыканальная задача. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на II Еўразійскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошнім часам свет жыве ў абстаноўцы пастаяннай напружанасці і нявызначанасці. Гэта таксама натуральна ў пераходны перыяд ад старай эры да новай, да якой мы імкнёмся і імя якой - шматпалярнасць. Крызісы - фінансавы, пандэмійны, геапалітычны - змяняюць адзін аднаго так хутка, што людзі проста не паспяваюць перавесці дух і страчваюць, на жаль, упэўненасць у заўтрашнім дні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў экстраардынарных умовах моцным якарам заўсёды з'яўляецца стабільная эканоміка. Але эканамічныя межы любой дзяржавы сёння настолькі празрыстыя, а гандлёвыя сувязі да такой ступені пераплецены, што дабіцца эканамічнай устойлівасці паасобку - практычна невыканальная задача ні для адной з дзяржаў.
Таму любая краіна зацікаўлена ва ўдзеле ў магутных рэгіянальных і міжнародных аб'яднаннях, такіх як ЕАЭС, ШАС, БРІКС, АСЕАН.-0-