Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2021, 13:37

Лукашэнка на Добрушскай папяровай фабрыцы: я задаволены, што мы завяршылі гэту будоўлю

29 кастрычніка, Добруш /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з работнікамі новай вытворчасці Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" назваў яе ўнікальным прадпрыемствам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эпапея з будаўніцтвам гэтага ўнікальнага прадпрыемства скончылася. Напэўна, гэта ў нейкай ступені для нас навука. Мы тут многае пазналі: як трэба будаваць і кантраляваць будаўнікоў. Але я задаволены, што мы завяршылі гэту будоўлю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новая вытворчасць кардону ў Добрушы адкрывае новыя перспектывы не толькі для самога горада, але і для краіны ў цэлым, бо сваё развіццё атрымаюць і прадпрыемствы ў іншых рэгіёнах.

На фабрыцы плануюць закупіць дадатковае абсталяванне для работы з ліставым кардонам. "Аказваецца, на рынку попыт добры. Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час вы самі закупіце (мы вам дапаможам) гэтыя машыны і будзеце паглыбляцца", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што з выхадам на праектную магутнасць прадпрыемства будзе паказваць добрыя вынікі, а гэта, адпаведна, паўплывае на зарплаты супрацоўнікаў. "Усё ў вашых руках. Вы разумееце, што з неба грошы не падаюць, іх трэба зарабляць", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што дзяржава вельмі шмат зрабіла для стварэння новай вытворчасці на Добрушскай папяровай фабрыцы і гэта каштавала немалых грошай. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што супрацоўнікі прадпрыемства будуць цаніць гэта. "Вы мне абавязаны толькі адно: захавайце гэта прадпрыемства і жывіце дружна", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі