Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 09:00

Лукашэнка: мы зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў Дзень ведаў стаў самым шчаслівым днём

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды. Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, Прэзідэнт пажадаў прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

"Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,

настаўнікам, навукова-педагагічным

работнікам

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў.

Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды.

Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым.

Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, жадаю прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.

У гэты святочны дзень шчыра дзякую настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

1 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі