Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2022, 18:51

Лукашэнка: мы жывём на сваёй зямлі, і гэту зямлю нікому не аддадзім

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары Беларусі жывуць на сваёй зямлі, і гэту зямлю нікому не аддадуць. І гэта непарушна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што палітыка заўсёды стаяла над гісторыяй, і падзеі векавой даўнасці былі вельмі моцна палітызаваны. "Калі нас падзялілі па-жывому, быў такі замес у гісторыі і каша на тэрыторыі нашай Беларусі, што не толькі гісторыкам, але і многім іншым палітолагам, юрыстам і дзяржаўным служачым давядзецца разбірацца", - сказаў ён.

"Але нязменна адно: мы жывём на сваёй зямлі. Гэта наша зямля з тых даўніх часоў. Гэта непарушна. І мы гэту зямлю нікому не аддадзім", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі