Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2021, 10:05

Лукашэнка: мы жылі без Еўрасаюза і яшчэ шмат гадоў пражывём

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі дастаткова партнёраў і сяброў у свеце, каб абысціся без Еўрасаюза. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN, паведамляе БЕЛТА.

"Слухайце, мы жылі без Еўрапейскага саюза і яшчэ шмат гадоў пражывём. Акрамя вас свет велізарны. Няхай ён цесны, але ён велізарны. І тое, што нам трэба прадаць (галоўнае пытанне - прадаць тое, што мы вырабляем), усё элементарна можа спажыць Расія. Адна Расія. А ў нас яшчэ ёсць паўтарамільярдны Кітай - нашы сябры. Мы там прададзім яшчэ нешта", - заявіў беларускі лідар.

"Мы прададзім у Турцыі, Іране, Пакістане, Індыі. У нас з імі нармальныя адносіны. Мы абыходзімся без вас. Без вас і без Амерыкі. Абыдземся і ў будучым", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі