ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 13:58

Лукашэнка: мы ведаем, што нямала зрабілі, але наперадзе вельмі шмат работы

У час сустрэчы з актывам
У час сустрэчы з актывам

15 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў краіне нямала зрабілі за мінулыя гады, але наперадзе яшчэ шмат работы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас наперадзе вельмі шмат работы. Мы ведаем, што нямала зрабілі. Мы сапраўды зрабілі вельмі шмат за апошнюю пяцігодку, а яна была не самай лёгкай. Гэта адна са складаных. Мы можам зрабіць усё, але на ўсё патрэбны вялікія рэсурсы, перш за ўсё грашовыя, якіх мы ў дастатковым аб'ёме не маем. У нас няма вялікіх запасаў вуглевадародаў, золата, металаў, і нам даводзіцца выкручвацца як толькі можна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што размова на сустрэчы будзе і аб рэформах, пра якія альтэрнатыўшчыкі пастаянна гавораць. "Любы працэс - гэта вынік. У нас рэформы не могуць быць нейкімі фэйкавымі, вялікімі, усёабдымнымі", - сказаў Прэзідэнт.

"Рэформы - гэта не зламаць і знішчыць (усё знесці дашчэнту, а потым мы нешта пабудуем). Не паддавайцеся на гэтыя неразумныя размовы, - заклікаў беларускі лідар. - Наша рэформа - гэта ўдасканаленне таго, што ёсць. Мы павінны развіваць тыя вытворчасці, на базе якіх існуе Беларусь. Таму што мы ўмеем гэта рабіць. Разбураць не трэба".

Аляксандр Лукашэнка адначасова адзначыў, што ёсць адзінкавыя прадпрыемствы, якія, напэўна, у краіне ўжо не патрэбны. "Але гэта адзінкавыя. Таму наша рэформа - гэта паглыбленне таго працэсу вытворчасці, які мы сёння маем. Таму што ў нас ёсць людзі, кампетэнцыі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі