Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 16:10

Лукашэнка: мы ўмеем рабіць усё: ратаваць жыцці людзей, здзяйсняць гераічныя ўчынкі, вырашаць эканамічныя задачы

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае высокую ролю педагогаў у развіцці грамадства. Аб гэтым ён заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўмеем рабіць усё: ратаваць жыцці людзей, здзяйсняць гераічныя ўчынкі, мы ўмеем вырашаць вялікія эканамічныя задачы. Гэта вы - настаўнікі і выкладчыкі ВНУ. Але і негатыўнае, "касякі" нашага жыцця - гэта таксама вы. Таму давайце зробім так, каб гэтых "касякоў" было як мага менш і будзем у гэтым напрамку працаваць", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ён часта гаворыць аб тым, што свет ашалеў і звар'яцеў. І тое, што ёсць магчымасць збірацца разам і праводзіць у тым ліку такія агульнарэспубліканскія мерапрыемствы, як педсавет, характарызуе тое, што ў Беларусі людзі жывуць спакойна і нармальным жыццём. "Іншыя краіны гэта сабе дазволіць не могуць. Таму што яны ўжо ваююць, а некаторыя рыхтуюцца да вайны. Нас Бог выратаваў. Ну і мы самі не драмалі - абаранілі сваю краіну. Таму давайце будзем цаніць тое, што ёсць. І давайце зробім так, каб не было горш, каб мы збераглі тое, што ў нас цэніцца, і тое, што народ наш лічыць здабыткам", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі