ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 12:47

Лукашэнка: мы прымем меры, каб ніхто не перашкаджаў "Граніту" працаваць на ўнутраным рынку

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час будуць прыняты меры, каб ніхто не перашкаджаў прадпрыемству "Граніт" працаваць на ўнутраным рынку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з работнікамі "Граніта", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад у бліжэйшыя дні прыме адпаведныя меры, каб ніхто не перашкаджаў вам працаваць на ўнутраным рынку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў 2013 годзе было прынята рашэнне аб распрацоўцы прадпрыемствам новага радовішча - "Сітніцкае". Але цяпер работы там вядуць не спяшаючыся. Пакуль "Граніту" трэба хаця б рэалізаваць сыравіну з бягучага радовішча "Мікашэвічы". "Перш за ўсё трэба рэалізаваць тое, што вы тут вырабляеце", - падкрэсліў ён.

Для гэтага трэба адкрываць новыя рынкі, дамовіцца аб павелічэнні паставак з Расіяй. У гэтым пытанні ўрад акажа садзейнічанне. "Ураду я даручыў, каб неадкладна звязаліся з расіянамі. Паспрабуем тут вам дапамагчы, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць да гэтага цяпер тэндэнцыі ў адносінах з Расійскай Федэрацыяй. І яны, і мы трапілі ў няпростую сітуацыю: усе нас хочуць прыціснуць. Каб галаву не падняла Расія - ядзерная дзяржава. Таму мы сёння ў адной лодцы з імі".

Але, акрамя іншых краін, прадпрыемству трэба актыўней асвойваць і ўнутраны рынак, звярнуў увагу Прэзідэнт. Напрыклад, у Беларусь імпартуецца шчэбень з Украіны.

"Мы вельмі лёгка аддаём свае рынкі для іншых. Яны бар'еры нам выбудоўваюць, пачынаючы ад паветра і заканчваючы таварамі, якія мы стараемся туды прадаць, а мы растапырыліся, як у горадзе кажуць: давайце вязіце. На шкоду сваім, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Паглядзім на свой унутраны рынак, каб яго абараніць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі