Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2018, 14:02

Лукашэнка: мы прыйшлі на кітайскі рынак і даказалі высокую якасць сваёй прадукцыі

9 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мы прыйшлі на кітайскі рынак і даказалі высокую якасць сваёй прадукцыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З прадукцыяй жывёлагадоўлі ў мінулым годзе Беларусь выйшла на рынак дружалюбнага нам Кітая. Амаль паўсотні айчынных прадпрыемстваў атрымалі адпаведныя сертыфікаты, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта не проста. Гэта самы цяжкі і складаны рынак".

Ён падкрэсліў, што гэта дасягнута дзякуючы агульным намаганням, "можа, у першую чаргу дыпламатычнай рабоце, і дзякуючы ўстанаўленню цесных дружалюбных адносін з кіраўніцтвам Кітая". "Таму што рашэнне прымаў старшыня КНР", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Як перакананы беларускі лідар, на гэтым спыняцца нельга. Кітайскі рынак прывабны і перспектыўны для многіх дзяржаў. На яго думку, неабходна і далей прыкладаць належныя намаганні для таго, каб замацоўваць заваяваныя пазіцыі і рухацца далей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі