Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2021, 13:48

Лукашэнка: мы павінны зрабіць усё, каб адрадзіць пацярпелыя ад ЧАЭС рэгіёны і ўдыхнуць у іх жыццё

26 красавіка, Брагін /Кар. БЕЛТА/. Неабходна зрабіць усё, каб адрадзіць пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэгіёны і ўдыхнуць у іх жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на мітынгу-рэквіеме з нагоды 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на працягу бліжэйшых пяці гадоў трэба, вытрымаўшы ўсе нападкі і націск, з якімі сутыкаецца Беларусь, сфарміраваць праграму развіцця пацярпелых рэгіёнаў, адрадзіць гэтыя землі.

"Наша пакаленне і наступнае за мной пакаленне нашых дзяцей разумеюць, што такое Вялікая Айчынная вайна, хоць і не ваявалі. Мы гэта добра ведаем. Нашы дзеці ведаюць. А вы ўпэўнены, што дзеці нашых дзяцей будуць гэтак жа востра адчуваць гэтыя праблемы? Як паказалі апошнія падзеі канца мінулага года - не ўсе, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Таму калі мы чарнобыльскую праблему не вырашым на працягу 5 гадоў, не вызначымся, што будзем рабіць у будучым, асабліва ў гэтыя 5 гадоў на гэтых землях, ніхто не вырашыць. Боль пойдзе. З нашых лёсаў пойдзе Чарнобыль. Ці застанецца ў жыцці, сэрцах і лёсах нашых дзяцей і ўнукаў гэты боль, сказаць цяжка. Таму, чаго б нам ні каштавала, мы павінны зрабіць усё, каб, адрадзіўшы землі, удыхнуць у іх сапраўднае жыццё".

Менавіта для гэтага Прэзідэнт наведвае пацярпелыя рэгіёны і знаёміцца з сітуацыяй у іх, аблятаючы тэрыторыю на верталёце. "Калі ўзнімаешся над гэтымі рэгіёнамі, да слёз балюча, што гэтыя землі маглі б застацца недагледжанымі, што яны маглі б знікнуць", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў тым людзям, хто вырашыў прадаўжаць жыць у пацярпелых рэгіёнах. "За гэта ад імя беларускага народа прыміце самыя добрыя мае пажаданні і глыбокую ўдзячнасць за вашу мужнасць. Вы не разумееце, які подзвіг вы здзяйсняеце, пражываючы тут, адраджаючы землі і гадуючы дзетак. Нізкі вам паклон. Вялікая вам удзячнасць. І мы зробім усё, каб гэты край адрадзіць", - заявіў беларускі лідар.

Ён таксама заклікаў беражліва захоўваць памяць аб ліквідатарах аварыі на ЧАЭС: "Не забывайце іх. Гэта героі, якія ведалі, што яны памруць у мірны час. Вы ўяўляеце, што такое паміраць у мірны час? Закрываць сэрцамі і жыццямі нечыя касякі (не наша гэта была трагедыя). Яны ішлі і паміралі. Яны дастойныя таго, каб мы не проста пра іх памяталі, а прыходзілі сюды і прыводзілі сваіх дзяцей, каб яны разумелі, што такое жыццё, і цанілі яго".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі