Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2021, 12:31

Лукашэнка: мы павінны стралковую зброю вырабляць у сябе

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна мець уласную вытворчасць стралковай зброі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб выніках работы і перспектывах развіцця ваенна-прамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы абазначыў у якасці важнай тэмы развіццё айчыннай вытворчасці стралковай зброі.

"Мы не збіраемся некага перамагаць, - адзначыў ён. - Мы павінны нанесці непрымальны ўрон праціўніку і павінны абараніць самі сябе і свае сем'і. Без сваёй стралковай зброі... Калі, не дай бог, нейкі канфлікт, вайна, кожная сям'я, тэрытарыяльныя органы павінны быць узброены ўсім комплексам стралковай зброі. Тады вораг, праціўнік будзе разумець, што з намі лепш не звязвацца".

"Мы павінны мінімум зброі вырабляць у сябе. Таму што ўсякае можа здарыцца і спадзявацца на заморскага нейкага дзядзьку, што нам прывязуць зброю, не варта. Трэба мець сваю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што для арганізацыі вытворчасці такой зброі Беларусі можа быць карысны вопыт Расіі. "Блізкая нам краіна, з якой мы распрацоўваем, вырабляем зброю, Расія - яна абсалютна не супраць, каб мы па іх тэхналогіях разгортвалі тут вытворчасць", - адзначыў беларускі лідар.

Як расказаў журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, па даручэнні Прэзідэнта аб стварэнні ў краіне стралковай зброі і боепрыпасаў да яе сфарміраваны навукова-вытворчы кластар "Вусце" на тэрыторыі Аршанскага рэгіёна. "Сёння там пяць новых цэхаў, аб'ектаў, дзе мы вырабляем, мадэрнізуем пэўныя тыпы стралковай зброі. Частка гэтых відаў ужо стаіць на ўзбраенні Узброеных Сіл Беларусі. Асвоена серыйная вытворчасць ужо трох тыпаў патронаў. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана", - праінфармаваў Дзмітрый Пантус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі