ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2021, 12:51

Лукашэнка: мы павінны ісці да дэбюракратызацыі ўсіх сістэм у краіне

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ўдасканаленні інстытута адміністрацыйных працэдур важна не дапусціць бюракратыі і звышфармалізму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб карэкціроўцы адміністрацыйных працэдур, звярнуў увагу на эфектыўнасць шматузроўневай сістэмы, якая будзе ў выніку створана. "Ці не прывядзе яна да звышфармалізму і, што вельмі страшна, да бюракратыі або кручкатворства на ведамасным або мясцовым узроўнях? Вось гэтага мы дапусціць ніяк не павінны. Мы павінны ісці да дэбюракратызацыі ўсіх сістэм, схем, якія дзейнічаюць у краіне. Гэта галоўнае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, нават законы і заканадаўчыя акты часам тонуць у бюракратызме, лішнім узгадненні, хаджэнні па інстанцыях. "Забылі пра "адно акно", - дадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт у час нарады таксама закрануў пытанне электроннага ўзаемадзеяння паміж органамі ўлады і суб'ектамі гаспадарання. "Ці дазволіць лічбавізацыя скараціць затраты і не дапусціць карупцыйных перадумоў? - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў мерапрыемства. - Папярэджваю: тут не павінна быць работы ў даніну модзе - ах, лічбавізацыя, камп'ютарызацыя, айфончыкі ў руках і іншае. Гэта ўсё добра, калі гэта на карысць і калі гэта разумеюць нашы людзі, а не асобныя 15-20 працэнтаў насельніцтва. Калі людзі гэта ўспрымаюць. Таму бегчы трэба не спяшаючыся, але не спазняцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі