Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 17:42

Лукашэнка: мы некалі вырашылі, што халодная вайна скончана, але Захад так не думаў

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Захад вырашыў зноў паспрабаваць знішчыць Расію. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы некалі вырашылі, што халодная вайна скончана, тая старонка перагорнута, і мы будзем жыць у новым цывілізаваным, справядлівым свеце, заснаваным на ўзаемаразуменні і вяршэнстве міжнароднага права. Мы так думалі. Захад так не думаў. Не знішчылі яны нас тады, вырашылі паспрабаваць цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што тая вострая, небяспечная сітуацыя, у якой Беларусь і Расія апынуліся цяпер, не ўзнікла з ніадкуль, сама па сабе. "І Вашынгтон, і Брусель гадамі планамерна ішлі менавіта да такой "развязкі". Сёння цалкам відавочна, што сутыкнення, на жаль, было не пазбегнуць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта проста было пытанне часу і месца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі