Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 верасня 2020, 10:42

Лукашэнка: мы не станем на калені, нават калі застанёмся адны

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не стане на калені, нават калі застанецца адна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме "За Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паверце, сітуацыя вельмі няпростая. І я яе не хачу ўскладняць. Мы мужыкі, і мы вырашым гэту праблему", - запэўніў беларускі лідар.

Да жанчын і дзяўчат Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з просьбай: "Вы вернецеся дадому. Скажыце дома, у кожнай вёсачцы, у горадзе, вялікім і малым, скажыце людзям пра тое, што адбываецца на самай справе. Сёння пытанне Беларусі, Расіі і, можа, усёй Еўропы, не толькі Усходняй, вырашаецца тут. Нельга давесці да гарачай вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я толькі што сказаў: у іх арсенале засталося зусім няшмат прыёмаў. І мы стаім на мяжы страшнай катастрофы. Калі яны сунуцца сюды, мы вымушаны будзем адказваць. Мы не станем на калені. Нават калі застанемся адны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі