Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2021, 13:16

Лукашэнка: мы не бразгаем зброяй, але калі нехта да нас са стрэльбай прыйдзе, нам ёсць чым адказаць

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не бразгае зброяй, але гатова адказаць у выпадку, калі нехта прыйдзе сюды з мячом ці стрэльбай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны ў час нарады па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба абараніць сваю краіну. Я не драматызую падзеі, але ваенных папярэджваю: на любы магчымы іх рух (тых, хто стварае пагрозу для бяспекі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) у нас павінен быць адэкватны адказ. Вось ваша задача. І папярэджваю вас: не дай бог у вас будзе нейкі фармалізм, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны дакладна разумець, як мы будзем дзейнічаць".

Звяртаючыся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, Прэзідэнт даручыў: "Любую магчымасць, Раман Аляксандравіч, трэба выкарыстоўваць для таго, каб падтрымаць цяпер армію".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на нарадзе прысутнічаюць таксама кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых сілавых структур. Перад імі беларускі лідар паставіў задачу падтрымліваць гатоўнасць у любы момант зрэагаваць на пагрозу бяспецы краіны. "Вы павінны добра разумець: мы - людзі ваенныя. Не дай бог што здарыцца, мы бяром зброю ў рукі, - адзначыў беларускі лідар. - У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтаваных людзей не менш, чым у арміі. Таму мы павінны трэніравацца, вучыцца, рыхтавацца. Не забывайце і пра тэрытарыяльную абарону - гэта нашы добрыя рэзервы".

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі бачаць, як ва Украіне праводзяцца вучэнні пад кодавай назвай "Палессе", і ў сувязі з гэтым рыхтуюцца зрэагаваць у выпадку неабходнасці.

"Але яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы не бразгаем зброяй. Мы хоць і не ўдзельнікі апошняй страшнай вайны (размова аб сучасным пакаленні беларусаў, якія не прымалі непасрэднага ўдзелу ў Вялікай Айчыннай вайне. - Заўвага БЕЛТА), але мы разумеем, што такое вайна. Многія перажылі нягоды пасляваеннага часу, калі голыя, раздзетыя з зямлянак не маглі вылезці. Цяпер больш-менш жывём прымальна, мы не хочам ніякіх войнаў", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, хоць і не вельмі багатая краіна, але ніколі не прэтэндавала на чужыя багацці і тэрыторыі: "Дай бог асвоіць як трэба гэту зямлю".

"Калі нехта хоча з намі размаўляць як з мірнымі людзьмі, - калі ласка, з сённяшняга дня. Мы гатовы размаўляць. Але калі нехта да нас з мячом прыйдзе ці са стрэльбай, у нас ёсць чым адказаць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі