Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 студзеня 2021, 19:58

Лукашэнка: мы можам зарабіць тое, чаго ў нас няма, і абавязкова гэта зробім

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы могуць зарабіць тое, чаго ў іх няма, і абавязкова гэта зробяць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля выступлення на цырымоніі і ўручэння ўзнагарод Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які пайшоў з жыцця.

"Здараюцца нейкія добрыя моманты ў жыцці, бываюць і сумныя. І тады ты асабліва задумваешся пра сэнс жыцця. Я скажу па-народнаму: ведаеце, жыццё такое кароткае - давайце зробім усё, каб не траціць гэты час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне, - заклікаў кіраўнік дзяржавы. - Не дай бог нам у гарачцы гэтага сусветнага вар'яцтва страціць тое, што ніколі больш мы не вернем. Страціць незваротна, загубіць уласнымі рукамі тое, што зрабілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі! Нельга гэта страціць".

Прэзідэнт падкрэсліў, што на Беларусь, як і на ўвесь свет, абваліўся шквал хлусні, і гэта неабходна перажыць. "Мы ж гаворым пра сябе, што мы мудрыя, таленавітыя. Дык давайце будзем мудрымі і таленавітымі. Творчым работнікам, нашаму духавенству - стойкайсці, мужнасці і, самае галоўнае, ніколі не спяшайцеся. Гэта не значыць, што вы павінны аднолькава думаць, як я, як уладыка, як усе, хто сядзяць тут на гэтай сцэне з падарункамі. Не. Але перш чым зрабіць вывады, не спяшайцеся. Ад нашага слова вельмі многае залежыць. Не спяшайцеся, каб потым не было балюча і ганебна існаваць і жыць у гэтым грамадстве, якое мы з вамі пабудавамі. Мы павінны годна прайсці гэты шлях і зберагчы нашу краіну для будучых пакаленняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўладыка Філарэт пражыў 85 гадоў - здавалася б, нямала. "Але я ўспамінаю нашы першыя сустрэчы - гэта міг. А ў гісторыі гэта наогул нічога, нават не міг. Жыццё вельмі кароткае - беражыце адзін аднаго, паказвайце прыклад сваім дзецям, як трэба жыць, каб ім у жыцці было крыху лягчэй. Шчасця, здароўя, жывіце дружна, не сварыцеся. У нас ёсць усё. Тое, чаго няма, мы заробім. Мы можам гэта зрабіць і абавязкова зробім", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі