Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2023, 14:21

Лукашэнка: мы ідзём у Афрыку не для таго, каб несці нейкія ілюзорныя дэмакратычныя каштоўнасці, а працаваць на карысць народа Зімбабвэ

31 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена працаваць разам з кіраўніцтвам Зімбабвэ на карысць народа гэтай краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з глыбокай павагай і ўдзячнасцю ставімся да народа Зімбабвэ. Мы, і гэта я хачу асобна падкрэсліць, ідзём у Афрыку не для таго, каб несці нейкія ілюзорныя дэмакратычныя каштоўнасці. А ідзём працаваць разам з вашымі кіраўнікамі на карысць народа Зімбабвэ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рамках пачатай у 2020 годзе праграмы па механізацыі ў фермерскія гаспадаркі Зімбабвэ беларускі бок паставіў больш як 1,8 тыс. трактароў і амаль 80 збожжаўборачных камбайнаў. Гэта тэхніка дапамагла гарантаваць харчовую бяспеку краіны. "Але гэта толькі пачатак. Мы далі старт трэцяй фазе гэтай праграмы на суму звыш $66 млн. Яна прадугледжвае больш як 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі, 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў на працягу бліжэйшага паўтара года", - адзначыў ён.

Для патрэб мясцовых муніцыпалітэтаў у Зімбабвэ пачаты пастаўкі пажарных аўтамабіляў беларускай вытворчасці. Акрамя таго, у Зімбабвэ паспяхова ўжо эксплуатуецца кар'ерная тэхніка БелАЗ. "Мы дамовіліся аб тым, што мы паставім вам у бліжэйшы час звыш 30 самазвалаў БелАЗ, якія будуць працаваць у Зімбабвэ", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Зімбабвэ забяспечваецца і сэрвіснае абслугоўванне беларускай тэхнікі.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі