Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 18:13

Лукашэнка: мы гатовы абараніць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, мы не хочам вайны

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца ні на каго нападаць, але гатова адказаць у выпадку агрэсіі ў адносінах да сваёй дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю кітайскім СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ваенным плане мы гатовы адказаць. Прытым сур'ёзна гатовы адказаць. Гэту пазіцыю мы давялі не толькі да Украіны, але і да англічан, Злучаных Штатаў Амерыкі. Спадзяюся, у мяне будзе магчымасць, - мы праінфармуем і французаў (усё ж такі ядзерная дзяржава) аб нашай пазіцыі. Таму мы гатовы да таго, каб абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Мы не хочам вайны. Мы хочам, каб тут усё было мірна. Каб нашы людзі мірна, спакойна жылі і супрацоўнічалі з тымі, хто з намі хоча супрацоўнічаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што жыхары Беларусі - вельмі міралюбныя людзі. "Мы ведаем, што такое вайна. Мы ў апошняй вайне страцілі трэць свайго насельніцтва. У чужой фактычна вайне. Так атрымалася, што Напалеон у Расію ішоў праз нас - туды і назад, - знішчыў Беларусь. Першая сусветная вайна - тэатр ваенных дзеянняў быў тут. Другая сусветная вайна (для нас Вялікая Айчынная) - тэатр ваенных дзеянняў у асноўным у Беларусі. Мы не хочам ніякай вайны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі