ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2022, 14:10

Лукашэнка: мы ганарымся сваімі сімваламі і гісторыяй, і ў гэтым наша сіла

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ганарацца сваімі сімваламі і гісторыяй, глядзяць у будучыню, помнячы пра вытокі, і ў гэтым іх сіла. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час урачыстага рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных герба і сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў беларускім грамадстве захоўваецца памяць аб тым, што дзяржаўныя сімвалы стваралі людзі, натхнёныя высокімі ідэямі, выпрабаваныя і загартаваныя ў барацьбе за свабоду, якія добра ўсведамляюць каштоўнасць незалежнасці і чыстага, мірнага неба. "Іх мары аб светлай будучыні для свайго народа мы і сёння бачым у промнях узыходзячага сонца, абрамленага мірнай збажыной, - сказаў Прэзідэнт. - Аб іх гераічных подзвігах, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, нагадвае нам палатно дзяржаўнага сцяга - пераемніка Сцяга Перамогі. Нацыянальны арнамент захоўвае нашы старажытныя культурныя традыцыі. Усё гэта непарушныя вобразы, якія пакладзены ў аснову сучаснай сімволікі Беларусі - герба і сцяга, стаўшых сапраўднымі абярэгамі роднай зямлі".

Памятаюць беларусы і аб тым, як іх бацькі і дзяды паміралі за свой сцяг, ратуючы яго ад фашыстаў, падымаліся і бясстрашна ішлі пад ім у бой, закрываючы сабой сем'і і родную зямлю, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Старыя людзі, якія прайшлі вайну, і сёння берагуць гэты сімвал як святыню. А мы, іх дзеці і ўнукі, захоўваем і абараняем памяць пра іх", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў імя тых, хто заплаціў за будучыню суверэннай Беларусі і яе народа сваім жыццём, сучасныя беларусы, нашчадкі пераможцаў, робяць усё, каб у звар'яцелых галовах, захопленых ідэямі нацызму, нават думкі не ўзнікла адрадзіць іх на святой беларускай зямлі.

"Як і папярэднія пакаленні, мы імкнёмся да міру і стваральнай працы. Ганарымся сваімі сімваламі і айчыннай гісторыяй, глядзім у будучыню, памятаючы пра нашы вытокі. Гэта наш шлях, і ў гэтым наша сіла!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У час мерапрыемства на плошчы Дзяржаўнага сцяга, дзе сабралася вялікая колькасць людзей, надвор'е спачатку было пахмурным і пачынаў накрапваць дождж, але ў хуткім часе ён спыніўся і выглянула сонца. Прэзідэнт палічыў гэта добрым сімвалам, нагадаўшы народную прымету: калі ў час важнай падзеі пайшоў дождж, гэта пазітыўны знак. "Гэта не толькі я гавару. Гэта Ён убачыў і адобрыў тое, што тут адбываецца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дай бог, каб і ў вашым жыцці пасля невялікага дажджу заўсёды наступала светлае, яркае сонца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі