31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць усё рабіць для дзяцей, таму што дзеці - гэта галоўнае. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вас віншую, па-першае, з тым, што вы стварылі тут (размова аб мадэрнізацыі ў бальніцы. - Заўвага БЕЛТА) для нашых дзетак. Мы будзем усё рабіць для дзяцей, таму што дзеці - гэта галоўнае. Жадаючы вам усяго добрага ў новым годзе, я перш за ўсё жадаю, каб вашы дзеткі ніколі не хварэлі. Якімі б вы ні былі таленавітымі ўрачамі, але, калі дзеці хварэюць, гэта вельмі дрэнна, цяжка. Гэта страшная справа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Шчасця, поспехаў вам, здароўя. Урач не павінен хварэць. Я вам жадаю моцнага здароўя. Астатняе мы будзем вырашаць паступова, паціху - так, як вы хочаце. Жадаю, каб ніякія хваробы не адцягвалі вашу ўвагу. Каб вашы пацыенты пайшлі на выздараўленне", - агучыў пажаданні Аляксандр Лукашэнка.
У бальніцы ён азнаёміўся з аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі. У рэанімацыйнай зале аказваецца дапамога нованароджаным і дзецям больш старэйшага ўзросту. Яго асаблівасць у тым, што дзіця транспартуецца фактычна ў сучасную і абсталяваную ўсім неабходным палату, дзе прадаўжаецца рэанімацыйная дапамога. Калі трэба, там жа можна выконваць аперацыйныя ўмяшанні пры экстранных неадкладных станах, калі пацыент не можа транспартавацца ў звычайную аперацыйную. Дзякуючы праведзенай на падставе ўказа Прэзідэнта мадэрнізацыі ўсё аснашчана на самым высокім узроўні і, самае галоўнае, з улікам існуючага вопыту і патрэбнасцей урачоў.
Прэзідэнт таксама азнаёміўся з работай педыятрычнага аддзялення для дзяцей з кардыялагічнай і рэўматалагічнай паталогіяй, паразмаўляў з маленькімі пацыентамі і іх бацькамі.
Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца ўяўляе сабой шматпрофільную лячэбна-прафілактычную ўстанову, якая аказвае спецыялізаваную высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу дзіцячаму насельніцтву і па асобных спецыяльнасцях (афтальмалогія, отарыналарынгалогія, сківічна-тварная хірургія) даросламу насельніцтву Мінскай вобласці, а таксама арганізацыйна-метадычную і кансультацыйную дапамогу арганізацыям аховы здароўя вобласці.-0-