Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2021, 19:34

Лукашэнка: мы беларусы і гэта наша зямля, мы нікому не павінны яе аддаць і падарыць

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню за тысячагоддзі беларусам выпала шчасце незалежна жыць на сваёй зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час ўрачыстага рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў на плошчы Дзяржаўнага сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўвесь час жылі ў спакойнай і мірнай Беларусі, і толькі апошнім часам нас, беларусаў, паспрабавалі сутыкнуць ілбамі. Сёння я магу сказаць: мы разабраліся, дзе праўда, а дзе мана. Давайце спынім гэта непатрэбнае нікому супрацьстаянне. Давайце добра ўсвядомім, што ўпершыню за тысячагоддзі нам выпала шчасце жыць на гэтым кавалку зямлі і гадаваць сваіх дзяцей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Давайце нарэшце зразумеем, што іншай зямлі ў нас не будзе і ніхто нам яе не падорыць".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што пачаўся жорсткі, часам крывавы перадзел свету. "І не дай бог нам трапіць у гэтыя жорны, спатыкнуцца. Толькі спатыкнуцца - і нас, як гэта бывала не адзін раз у гісторыі, самнуць, аб нас чарговы раз вытруць ногі і выкінуць на сметнік. Таму што мы па волі лёсу і Госпада размешчаны на геапалітычным павароце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь заўсёды станавілася арэнай чужых войнаў, беларускі народ тапталі і забівалі - і старых і немаўлят. "Няўжо некаму хочацца зноў паўтарыць гэта ў Беларусі? Мы не павінны гэтага дапусціць. Мы - беларусы, усе тыя, хто сёння тут стаіць і вітае гэтыя сімвалы, і тыя, каго сёння няма, якія маюць іншы пункт гледжання. Мы павінны нарэшце зразумець і ўсвядоміць: мы беларусы і гэта наша зямля. Мы нікому не павінны яе аддаць і падарыць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І няхай нашы сімвалы будуць залогам гэтага адзінства і згоды".

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў цырымоніі і ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. "Няхай гэтыя сімвалы незалежнасці краіны, гераізму, адзінства народа аберагаюць мір на роднай зямлі, натхняюць нас на новыя здзяйсненні ў імя будучыні любімай Беларусі", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі