Сцяг Серада, 12 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2025, 09:00

Лукашэнка: мотастралковыя войскі - надзейныя абаронцы мірнай працы беларусаў і суверэнітэту краіны

Фота з архіва
Фота з архіва
21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём мотастралкоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

"Сёння мы ўшаноўваем доблесныя мотастралковыя войскі - аснову Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, надзейных абаронцаў мірнай працы беларусаў і суверэнітэту нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Праходзяць гады, мяняюцца пакаленні, але заўсёды нязменнай павагай у народа будзе карыстацца легендарная пяхота - наш гонар і слава. Усе тыя, хто 80 гадоў таму гераічна каваў перамогу на палях Вялікай Айчыннай вайны, сумленна выконваў свой салдацкі абавязак у Афганістане і сёння штодзённай ратнай працай прымнажае абараназдольнасць дзяржавы і боегатоўнасць арміі".

Асаблівую ўдзячнасць Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам войскаў, якія, прысвяціўшы службе Радзіме многія гады, застаюцца ў страі, падтрымліваюць сувязь з воінскімі часцямі, працуюць з моладдзю.

"Дзякую за службу і жадаю ўсім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і новых поспехаў у найважнейшай справе абароны роднай Беларусі", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём мотастралкоў

Ветэранам-мотастралкам, ваеннаслужачым механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём мотастралкоў.

Сёння мы ўшаноўваем доблесныя мотастралковыя войскі - аснову Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, надзейных абаронцаў мірнай працы беларусаў і суверэнітэту нашай краіны.

Праходзяць гады, мяняюцца пакаленні, але заўсёды нязменнай павагай у народа будзе карыстацца легендарная пяхота - наш гонар і слава. Усе тыя, хто 80 гадоў таму гераічна каваў перамогу на палях Вялікай Айчыннай вайны, сумленна выконваў свой салдацкі абавязак у Афганістане і сёння штодзённай ратнай працай прымнажае абараназдольнасць дзяржавы і боегатоўнасць арміі.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам войскаў, якія, прысвяціўшы службе Радзіме многія гады, застаюцца ў страі, падтрымліваюць сувязь з воінскімі часцямі, працуюць з моладдзю. 

Дзякую за службу і жадаю ўсім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і новых поспехаў у найважнейшай справе абароны роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

21 верасня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі