Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2022, 09:10

Лукашэнка: мітрапаліт Філарэт - вялікі сучаснік беларусаў

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мітрапаліт Філарэт - вялікі сучаснік беларусаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 мая на цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту каля Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я рады, што ў дзень значнага хрысціянскага свята - Радаўніцы, калі прынята памінаць самых дарагіх людзей, якія пакінулі гэты свет, мы адкрылі помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, нашаму мітрапаліту Філарэту. Нашаму, без перабольшання, вялікаму сучасніку, Герою Беларусі, чалавеку, які быў не толькі духоўным айцом, але і сумленнем нацыі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Ён заўсёды гаварыў: "Дзе служыш - там і Радзіма". І даказаў усім сваім жыццём, што яго лёсам, яго Айчынай была наша Беларусь. А мы былі яго вялікай любімай сям'ёй".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мітрапаліт Філарэт аддаў шмат сіл адраджэнню храмаў, прыходаў, манастыроў, развіццю багаслоўскай асветы. Гэта па яго благаславенні на беларускую мову было перакладзена Святое Пісанне, устаноўлена свята ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на міратворчыя намаганні мітрапаліта Філарэта. Уладыка яшчэ ў гады халоднай вайны стаў узнімаць тэмы патрыятызму, антыфашызму, недапушчэння прымянення ядзернай зброі і спынення гонкі ўзбраенняў.

"З усесаюзных, міжнародных трыбун, а таксама са старонак перыёдыкі ён з пранізлівай вастрынёй гаварыў аб тым, што вельмі высокая цана, заплачаная савецкім народам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, і таму для нас мір - гэта найвялікшае дабро, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я ўпэўнены, і цяпер на нябёсах побач са святымі заступнікамі Беларусі ён просіць аб міры і згодзе на нашай прыгожай зямлі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі