Аляксандр Лукашэнка
3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мір, свабода і незалежнасць - найвялікшыя каштоўнасці, якія трэба берагчы і абараняць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы" ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята - сімвал свабоды і незалежнасці - увасабляе памяць пра подзвіг народа-пераможцы і вечную ўдзячнасць нашчадкаў. "Мы ганарымся нашымі ветэранамі і ўсімі, хто падарыў нам магчымасць жыць і працаваць на сваёй зямлі. Яны паказалі свету прыклады небывалай доблесці, стойкасці і патрыятызму. Нам трэба што б там ні было захаваць і перадаць будучым пакаленням веру ў пераможны дух продкаў, уласныя сілы і тое, што разам мы справімся з любымі выклікамі", - сказаў Прэзідэнт.
"Нам ні ў якім выпадку нельга страціць гэту Перамогу. Гэта годнасць нашага народа. Гэта прыкмета яго велічы. І такія факты ў гісторыі не губляюцца. Мір, свабода і незалежнасць - гэта наша спадчына і найвялікшыя каштоўнасці, якія трэба берагчы і абавязкова абараняць. Трэба ўмацоўваць народнае адзінства, эканоміку і абарону нашай Айчыны. Кожны дзень і кожную гадзіну. У гэтым - абавязак сучаснікаў перад мінулым і будучым, каб жыла і квітнела наша любімая Беларусь!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён асабліва адзначыў, што калі ўсе жыхары Беларусі, уключаючы дзяцей і моладзь, прасякнуцца гэтым пачуццём, то ўсім разам удасца захаваць ціхую і спакойную краіну пад мірным блакітным небам.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці, пажадаў здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-