ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 14:19

Лукашэнка: мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці, а стварэнне - гэта пераемнасць гістарычнага шляху, гэта крок у будучыню. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў мінулым годзе было ўдзелена шмат увагі мінуламу беларускага народа. "Тэма сябе не вычарпала. У пэўнай меры Год міру і стварэння павінен стаць працягам асноўнай ідэі Года гістарычнай памяці. Таму што мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці, а стварэнне - гэта пераемнасць гістарычнага шляху, гэта крок у будучыню. Не разбурэнне і беспадстаўнае ачарненне мінулага, а цярплівае эвалюцыйнае развіццё - вось тая ідэя, якой мы прытрымліваемся больш як чвэрць стагоддзя. Таму ўсё, што мы пачалі рабіць для асэнсавання свайго мінулага, яго ўплыву на сённяшні дзень і будучыню Беларусі, павінна прадоўжыцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў Савету па гістарычнай палітыцы актывізавацца і ўкараніць канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці ва ўсе сферы жыцця. "Неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў інтэрпрэтацыі эпахальных падзей. Скажу больш канкрэтна: людзі павінны ведаць, хто нашы героі, выхоўваць на іх прыкладах новыя пакаленні беларусаў. Хатынь, Ала, Боркі, Брэсцкая крэпасць і ўсе месцы трагедыі і подзвігу беларускага народа, народаў СССР, адным словам, народа-пераможцы павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. У першую чаргу для нашых дзяцей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гэтым годзе 23 верасня Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў першага населенага пункта - Камарына, што стане стартам шырокамаштабных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі