Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце Беларусі

Прэзідэнт 24.12.2015 | 13:15

24 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Галоўны здабытак і сапраўднае багацце Беларусі - гэта мір і працавітыя добрыя людзі. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш галоўны здабытак - гэта мір, які мы збераглі, а сапраўднае багацце - працавітыя добрыя беларускія людзі", - сказаў Прэзідэнт. Такія якасці беларускага народа асабліва яскрава праяўляюцца ў адказныя моманты гісторыі, так было і ў адыходзячым годзе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"На жаль, не ўсюды ціха і спакойна. Мір, спакой усё больш разбураюцца ў кожнай кропцы нашай планеты", - канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі рады, што Беларусь прытуліла шмат дзяцей, асабліва з Украіны, дзе сёння неспакойна.

Звяртаючыся да дзяцей, Прэзідэнт сказаў, што ўдзячны ім за тое, што яны прынялі маленькіх бежанцаў з Украіны ў сваю добрую сям'ю, акружылі клопатам. "Гэта здорава, гэта адпавядае лепшым рысам беларускага народа, і вы іх набываеце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларуская ветлівасць, гасціннасць, любоў да сваёй краіны і імкненне прыйсці на дапамогу блізкім закладзены ў нацыянальнай культуры. Кожнае пакаленне ўносіць свой бясцэнны ўклад у яе скарбніцу, гэта трэба будзе рабіць і падрастаючаму пакаленню беларусаў, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.