Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 09:01

Лукашэнка: Мінску і Ташкенту ўдалося захаваць і прымножыць шматгадовыя традыцыі дружалюбных і даверных адносін

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева з 30-годдзем незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэты невялікі па гістарычных мерках прамежак часу Узбекістан адбыўся як суверэнная і незалежная дзяржава, па праву заслужыўшы прызнанне сусветнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

"Ваша краіна развіваецца імклівымі тэмпамі, дэманструючы высокія дасягненні і эфектыўныя пераўтварэнні ва ўсіх сферах функцыянавання дзяржавы, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Цэнтральнай Азіі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прыемна, што Мінску і Ташкенту ўдалося захаваць і прымножыць шматгадовыя традыцыі цёплых, дружалюбных і даверных адносін".

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, яго напаўненні новымі перспектыўнымі праектамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі