ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 10 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 15:26

Лукашэнка: Мінск перанасяляць нельга

Фота з архіва
Фота з архіва

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінск перанасяляць нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівую ўвагу нам трэба звярнуць у цэлым на горад. Ён павінен быць узорам для жыцця ва ўсіх адносінах. Пакуль агульнагарадская чарга маючых патрэбу з паляпшэнні жыллёвых умоў налічвае амаль 200 тыс. сем'яў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нараўне з гэтым ён канстатаваў, што пастаўлена задача не дапусціць, каб насельніцтва горада перасягнула 2 млн чалавек, - не паўтарыць негатыўны вопыт вялікіх гарадоў, дзе вялікая канцэнтрацыя насельніцтва.

"Таму нам ні ў якім разе нельга дапусціць перанаселенасці Мінска. Да мяне часта прыходзяць (я вельмі строга кантралюю пытанне зямель сельгаспрызначэння). За першую кальцавую дарогу - ні кроку! Мінск павінен застацца ўнутры першай кальцавой дарогі. І не думайце, што я дам згоду на перанасяленне зялёных зон, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі нехта думае, што мы паркі і зялёную зону пачнём падразаць і там нешта будаваць, гэтага не будзе. Гэта здабытак людзей".

"Гэта наш найвялікшы здабытак, што мы не перагрузілі Мінск. Трэба да гэтага падыходзіць вельмі асцярожна. Нельга неранасяляць яго. У нас дастаткова свабодных зямель для таго, каб будаваць у тым ліку і жыллё", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што будуць і далей развівацца гарады-спадарожнікі, транспартныя зносіны з імі, а ў самой сталіцы трэба скарачаць будаўніцтва.

"Нам трэба на Мінск паглядзець сур'ёзна. Можа, вярнуцца яшчэ да генеральнага плана і канчаткова зацвердзіць яго і прадставіць мінчанам, каб яны разумелі, як будзем рухацца ў бліжэйшую пяцігодку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі