Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2018, 14:50

Лукашэнка: Мінск павінен стаць эталонам па ўладкаванні безбар'ернага асяроддзя на ўсіх аб'ектах

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Мінск павінен стаць эталонам па ўладкаванні безбар'ернага асяроддзя на ўсіх аб'ектах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск проста павінен стаць эталонам па ўладкаванні безбар'ернага асяроддзя на ўсіх аб'ектах. Пакуль толькі 36 працэнтаў будынкаў, нават камунальнай формы ўласнасці, даступны для фізічна аслабленага чалавека", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сучасны горад - гэта не толькі інфраструктура і глянец будынкаў, але і сістэма ўзаемаадносін улады і жыхароў. "Уменне бачыць праблемы іншых і вырашаць іх - вось прыкмета сучаснага і развітога грамадства. Сярод тых, каму дзяржава ў першую чаргу павінна аказваць падтрымку, - людзі з абмежаванымі магчымасцямі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

У Мінску сёння іх пражывае больш за 125 тыс. - амаль чвэрць ад агульнай колькасці па краіне. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што работу па стварэнні безбар'ернага асяроддзя неабходна вывесці на новы якасны ўзровень. У першую чаргу гэта адносіцца да транспартнай інфраструктуры, а таксама да аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей. "Аднак лепшы шлях - гэта планаванне гарадскога асяроддзя такім чынам, каб пазбегнуць штучных перашкод", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў беларускай сталіцы сёння жывуць амаль 160 тыс. грамадзян старэйшых за 70 гадоў, з іх каля 13 працэнтаў - адзінокія людзі, якія не маюць блізкіх сваякоў. Ён падкрэсліў, што яны павінны быць акружаны клопатам дзяржавы.

Асаблівую ўвагу, паводле слоў Прэзідэнта, неабходна ўдзяляць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў краіне іх засталося сем з палавінай тысяч, больш за дзве тысячы пражываюць у Мінску, і кожны другі з'яўляецца адзінокім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі