Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 чэрвеня 2021, 09:02

Лукашэнка: Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам і дэманструюць моц дружбы і стойкасць

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння Кітай, справіўшыся з пандэміяй каранавіруса новага тыпу, стаў адной з нямногіх краін у свеце з дадатнай дынамікай эканамічнага росту. У гэтым вялікая ваша асабістая роля - мудрага кіраўніка працавітага кітайскага народа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што паказальна развіваецца і двухбаковых дыялог паміж Беларуссю і Кітаем, у якім ужо трывала замацаваліся такія характарыстыкі, як "нержавеючае братэрства" і "ўсепагоднае партнёрства", што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва. Прэзідэнт упэўнены, што разам краінам удасца вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень.

"Апошнім часам нашы краіны паказалі ўсяму свету ўзорны прыклад узаемадзеяння, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - На міжнароднай арэне, сутыкаючыся з моцным знешнім націскам, Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам, дэманструючы моц дружбы і стойкасць".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", важнай часткай якой з'яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які паспяхова функцыянуе.

Прэзідэнт выказаў шчырую ўдзячнасць за аказаную Беларусі падтрымку ў няпросты для нашай краіны час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі