Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2022, 11:18

Лукашэнка: Мінск і Маскву дэманізуюць перад астатнім светам, пераплёўваючы Шарпа і Гебельса

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя Мінск і Маскву дэманізуюць перад астатнім светам, пераплёўваючы Шарпа і Гебельса. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачыце, як груба супраць нас ваююць. Дэманізуюць афіцыйныя і Маскву, і Мінск перад астатнім светам. Пераплюнулі ўжо нават Шарпа і Гебельса", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што на людзей з інтэрнэту льюцца патокі самай нахабнай і дзікай хлусні. "Забыты ўсе правілы прыстойнасці. Пра нормы журналістыкі, прафесійную адказнасць наогул ніхто не ўспамінае. Гэта поўнамаштабная інфармацыйная вайна - за розумы нашых людзей, за будучыню дзяцей. Мы прайграць гэту вайну не можам. Мы і не павінны яе прайграць, калі не дапусцім глабальных памылак", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі