Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 14:13

Лукашэнка - міністру ЖКГ: бязладнага стаўлення быць не павінна

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязладнага стаўлення ў сферы ЖКГ быць не павінна, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рэспубліканскага семінара-нарады "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце нарэшце возьмемся за справу. У вас невялікі калектыў, але ён можа разумныя ініцыятывы праяўляць для таго, каб людзі не хадзілі хаця б паўторна, не скардзіліся: адрамантавалі дах - кватэра зацякла. Бязладнае стаўленне. Гэта зона адказнасці райвыканкамаў. Прымусьце, яны ўмеюць рабіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да міністра ЖКГ Андрэя Хмеля.

Беларускі лідар пракаменціраваў і пытанне дадатковага фінансавання сферы ЖКГ. "Часам не хапае грашовых сродкаў для таго, каб дах, балкон адрамантаваць і гэтак далей. А звычайны чалавек падумае: слухайце, вы гэтыя грошы траціце такім чынам, што пасля вас вам самім або некаму даводзіцца хадзіць і рамантаваць гэты дах. Адрамантавалі - пацякло, і ўжо кватэру трэба рамантаваць. І вы яшчэ просіце дадаткова грошы, каб так эфектыўна іх выкарыстоўваць, - адзначыў Прэзідэнт. - Што хочаце рабіце і як хочаце кіруйце гэтым працэсам, але вы павінны прадэманстраваць не толькі мне як кіраўніку дзяржавы, але і людзям, што гэтыя пытанні вырашаюцца".

"Працуйце з людзьмі як трэба. Іншых людзей нам не дадуць, таму дзейнічайце. І прымушайце ўсіх - ад сельскіх Саветаў да губернатараў - займацца сваёй справай. Мы чакаем вынікаў. Таму што вы сёння твар не толькі ўрада, але і ўсёй краіны. ЖКГ - пытанне нумар адзін", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі