ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:35

Лукашэнка: міграцыйны крызіс у Еўропе стаў падставай для нарошчвання ваеннага патэнцыялу НАТА

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Інцыдэнтам на граніцы з бежанцамі і мігрантамі Еўрапейскі саюз спрабуе надаць характар міжнароднай гібрыднай пагрозы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Характар міжнароднай гібрыднай пагрозы спрабуюць надаць інцыдэнтам на граніцы з бежанцамі і мігрантамі. Актыўна робяцца спробы перакласці адказнасць за міграцыйную праблему на краіны транзіту. І ўсё гэта пасля таго, што ЗША і іх саюзнікі па НАТА ўчынілі ў Афганістане і краінах Блізкага Усходу. Больш таго, паклікалі ў Еўропу афганцаў па загадзе Злучаных Штатаў Амерыкі, а цяпер адмаўляюцца іх прымаць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова, паводле яго слоў, міграцыйны крызіс стаў падставай для нарошчвання ваеннага патэнцыялу НАТА на заходніх граніцах АДКБ. Каля беларускіх граніц на пастаяннай аснове разгорнута групоўка войскаў, якая налічвае звыш 10 тыс. чалавек і больш за 500 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі.

"Акрамя таго, пад маркай барацьбы з нелегальнай міграцыяй у Літве з гэтага месяца выкарыстоўваюцца новыя падраздзяленні НАТА для гібрыднага ўздзеяння на нашы краіны", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі