Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 ліпеня 2021, 09:47

Лукашэнка: металургія была і застаецца справай моцных, працавітых і стойкіх духам людзей

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня павіншаваў работнікаў і ветэранаў металургічнай галіны з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Металургія заўсёды была і застаецца справай выбраных: моцных, працавітых і стойкіх духам людзей, здольных працаваць у няпростых, як правіла, гарачых умовах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на сённяшні дзень большасць металургічных прадпрыемстваў краіны з'яўляюцца мадэрнізаванымі, высокатэхналагічнымі комплексамі, а выпускаемая на іх прадукцыя па сваіх якасцях і канкурэнтаздольнасці адпавядае лепшым сусветным узорам.

"Ваша галіна - гэта той фундамент, на якім грунтуецца любая вытворчасць, будаўніцтва, транспарт і ў цэлым функцыянаванне народна-гаспадарчага комплексу і сацыяльнай сферы. Адсюль асаблівыя ўвага, пашана і павага за доблесную працу. Упэўнены, вам па сілах вырашэнне самых цяжкіх і адказных задач. Няхай так будзе і ў далейшым. І няхай кожны рабочы дзень будзе ў радасць, а вынік заўсёды прыносіць заслужанае задавальненне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, дабрабыту, міру, дабра і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі