Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 16:27

Лукашэнка: месца "Макдональдса" павінны заняць беларускія вытворцы

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Месца "Макдональдса", які сыходзіць з Беларусі, павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўсёды вас заклікаю: харчуйцеся, спажывайце сваё, не кідайцеся на заморскае. Гэта сёння актуальна гучыць у плане таго, што некаторыя, асабліва сярод моладзі (ды і, мабыць, сярэдняга ўзросту, а магчыма, і старэйшага), сталі ахкаць і вохкаць: "Ах, "Макдональдс" сыходзіць". Я думаю: дзякуй табе божа, што хоць сыходзіць! Але толькі месца "Макдональдса", дзе працуюць нашы людзі, нашы спецыялісты, дзе спажываецца наш тавар, павінны заняць беларусы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Раман Аляксандравіч, беларусы! Запомніце, ніхто іншы, - звярнуў увагу прэм'ер-міністра Прэзідэнт. - Мы самі павінны рабіць тое, што некалі рабіў гэты "Макдональдс", калі некаму гэта трэба, і нават лепш. У нас што, булачку папалам не могуць разрэзаць і пакласці на гэтыя дзве палавінкі кавалачак мяса, бульбы і салаты? Госпадзі, хто гэта спажывае, не ведаю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі