Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 11:12

Лукашэнка: Мёрскі металапракатны завод цяпер дзяржаўнае прадпрыемства

8 жніўня, Мёры /Кар. БЕЛТА/. Мёрскі металапракатны завод цяпер дзяржаўнае прадпрыемства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з работнікамі Мёрскага металапракатнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, калі прымалася рашэнне аб будаўніцтве ў Мёрах новага завода з прыцягненнем прыватнага інвестара, дзяржава падтрымала гэты праект. Паколькі такое прадпрыемства пасадзейнічала б развіццю раёна. Але ўласнікі сваё абяцанне не выканалі, сарваўшы тэрміны ўвядзення вытворчасці ў эксплуатацыю і пачаўшы звальняць людзей. Больш таго, яны аказаліся нячыстымі на руку.

У выніку дзяржава ўмяшалася ў сітуацыю і завод нарэшце выйшаў з прастою і пачаў працаваць.

"Ваш кіраўнік з сённяшняга дня - паўнапраўны дырэктар (кіраваць прадпрыемствам стане намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Уладзімір Дзьяканаў. - Заўвага БЕЛТА). Ніякіх банкруцтваў, ніякіх вытворчасцей - там чорт ведае што панавыдумлялі. З сённяшняга дня вы працуеце як прадпрыемства беларускае, дзяржаўнае. У сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі свае абавязацельствы, завод быў канфіскаваны", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе даўгі прадпрыемства дзяржава бярэ на сябе. "Вы сёння функцыянуеце як беларускі завод у Мёрах. У вас з сённяшняга моманту генеральны дырэктар. Юрыдычна гэта будзе аформлена на працягу двух дзён. Ніякага банкруцтва, ніякай цяганіны. Ніякія вы не банкруты, - яшчэ раз падкрэсліў ён. - Цудоўная вытворчасць, трэба працаваць".

"Мы ўклалі ў вас нямала грошай. Мы былі вымушаны выкупляць вашы даўгі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, былыя ўладальнікі завода яшчэ на стадыі будаўніцтва ўкралі ў прадпрыемства шмат грошай. Раней паведамлялася, што інвестар уклаў у прадпрыемства амаль 400 млн еўра. Для гэтага банкамі былі выдадзены беспрэцэдэнтныя крэдыты. "Завод гэты столькі каштаваць не можа. Гэта мы бачым у першым прыбліжэнні. Значыць, тыя, хто абяцаў пабудаваць гэты завод, узялі крэдыты ў банках, заказалі, прывезлі абсталяванне, пабудавалі завод. Дорага. Дзе грошы? Гэта галоўнае пытанне да тых, хто сёння знаходзіцца ў следчым ізалятары", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе, хто праходзяць па крымінальнай справе, павінны кампенсаваць нанесены дзяржаве і людзям урон. "Калі яны не зразумелі, што ў Беларусі рана ці позна з цябе запатрабуюць: дзе ўкраў і колькі ўкраў, - звярнуў ён увагу. - Недапушчальна красці. Таму грошы "ў касу" - заўтра прыходзьце. Калі ваша хадайніцтва будзе, разгледжу яго на працягу тыдня".

"У крыўду мы нікога з вас не дадзім. Таму вы можаце спакойна працаваць. Завод будзе працаваць менавіта так, як мы некалілі думалі. Вось мэта майго прыезду, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Я хачу, каб вы працавалі, таму што вы - гэта ўвесь Мёрскі край. Калі ваш завод будзе працаваць, гэта пацягне ўвесь край уверх".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі