Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 11:12

Лукашэнка: механізм ваеннай падтрымкі ў рамках Саюзнай дзяржавы быў задзейнічаны абсалютна правамерна

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Механізм ваеннай падтрымкі ў рамках Саюзнай дзяржавы быў задзейнічаны абсалютна правамерна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра Беларусь, то наш выбар быў відавочны. Пасля выяўлення неаспрэчных фактаў аб рэальнай пагрозе нацыянальнай бяспецы (а вы помніце 2020-ы год, калі мы нават ваенныя мерапрыемствы праводзілі, выстаўляючы паў-арміі на заходнюю граніцу і паказваючы ім, што мы жартаваць не будзем) намі былі прыняты неабходныя меры для абароны сваёй краіны. Абсалютна правамерна задзейнічаны механізм ваеннай падтрымкі ў рамках нашага Саюза Беларусі і Расіі", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі