Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2024, 09:11

Лукашэнка: Мазырскі педуніверсітэт з гонарам выконвае важнейшую задачу па падрыхтоўцы спецыялістаў

Фота з архіва
Фота з архіва
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна са знамянальнай датай - 80-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Расчыніўшы дзверы ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення горада ад фашысцкіх захопнікаў, настаўніцкі інстытут і сёння з гонарам выконвае важнейшую задачу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы адукацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Тысячы вашых выпускнікоў паспяхова працуюць на карысць краіны, выхоўваюць і вучаць падрастаючае пакаленне быць дастойнымі грамадзянамі і патрыётамі роднай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў універсітэта прадоўжыць слаўныя традыцыі айчыннай адукацыі, уносячы свой уклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ВНУ здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі