9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марачы пра глабальнае панаванне, сучасныя неакаланіялісты наўмысна сеюць нацыянальную варожасць, плодзяць крывавыя канфлікты на планеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 76-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кожны год 9 Мая беларусы прыходзяць да манумента Перамогі, прадаўжаюць традыцыю сустрэч франтавікоў і партызан каля Вечнага агню і іншых памятных мясцін.
"Сёння я задаюся пытаннем, як і вы: ці маглі героі вайны тады падумаць, што праз 80 гадоў іх дзецям і ўнукам давядзецца змагацца за праўду аб Вялікай Перамозе, за права ўшаноўваць у гэты святы дзень воінаў-пераможцаў? Гэта нельга ўявіць, што ў той час, калі мы клапоцімся аб захаванні памяці, паслядоўнікі акупантаў і іх памагатых папракаюць нас у мілітарызме і праслаўленні вайны. Нас, нашчадкаў тых, якія не прыйшлі з вайны, - кожнага трэцяга! Мы як ніхто іншы зазналі гэтага гора і пастаянна гаворым, што вайна страшна. Нам не патрэбна вайна! Падаплёка іх відавочная. Марачы пра глабальнае панаванне, сучасныя неакаланіялісты наўмысна сеюць нацыянальную варожасць, плодзяць крывавыя канфлікты на планеце і зноў спрабуюць апрануць моладзь у карычневую ўніформу. Робяць усё, каб мы забылі подзвіг нашых дзядоў і страшную праўду пра вайну", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Менавіта таму, падкрэсліў Прэзідэнт, беларусам навязваюць сцягі і гімны, аганьбаваныя супрацоўніцтвам з гітлераўскімі забойцамі, замест сімвалаў Вялікай Перамогі, міру і стварэння.-0-