Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2023, 09:04

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Навука - апора дзяржавы ў стварэнні моцнай эканомікі, фарміраванні гуманітарнай прасторы, заснаванай на пераемнасці спрадвечных духоўна-маральных арыенціраў, - гаворыцца ў прывітанні. - Мэты навуковага пошуку вызначае час. Ва ўмовах складанага перапляцення і канфлікту інтарэсаў транснацыянальных карпарацый і міжнародных інтэграцыйных блокаў менавіта вам, маладым вучоным, трэба будзе вырашаць важнейшыя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі, адзіных у сваім імкненні да захавання братэрскіх сувязей паміж славянскімі народамі, беражлівага стаўлення да гістарычнай памяці і стварэння справядлівага глабальнага свету. Менавіта вашы адкрыцці, перадавыя распрацоўкі і тэхналогіі нададуць голасу Саюзнай дзяржавы большую энергію і сілу, адыграюць вырашальную ролю ва ўмацаванні эканамічнай і палітычнай магутнасці дзвюх краін".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалізм таго, што першы кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі праводзіцца на беларускай зямлі ў Год міру і стварэння. "Няхай гэтыя важнейшыя для кожнага з нас каштоўнасці стануць рэфрэнам усяго вашага жыцця, прысвечанага служэнню навуцы, людзям і Айчыне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам мерапрыемства невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя і новых здзяйсненняў у імя будучыні народаў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі