Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры

Прэзідэнт 21.08.2019 | 11:10
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ТАА "ЛідаТэхмаш"
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ТАА "ЛідаТэхмаш"

21 жніўня, Іўеўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыехаў у Іўеўскі раён, паколькі вельмі перажывае за "вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе", - больш увагі ўдзялялі развіццю менавіта Гродна і заходніх раёнаў вобласці. Апошнія гады, праўда, удалося надаць імпульс развіццю рэгіёна вакол Астраўца дзякуючы будаўніцтву БелАЭС. Але Іўеўскаму раёну і некаторым іншым удзялялася менш увагі.

"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні - таксама раёны, якія павінны развівацца належным чынам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне ўжо актыўна займаюцца рэгіянальным развіццём, і нядаўна ён асабіста пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на ўсходзе Гомельскай вобласці - у Веткаўскім раёне, дзе на працягу многіх гадоў вядзецца планамерная работа па аднаўленні патэнцыялу чарнобыльскіх раёнаў.

"А вось такія раёны ў абласцях, як Іўеўскі або Глуск Магілёўскай вобласці (я таксама хачу туды паехаць), або Капыль у Мінскай вобласці (таксама туды паеду)... Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія недзе там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка арыентуе рэгіёны на большую самастойнасць у нарыхтоўцы кармоўЛукашэнка арыентуе рэгіёны на большую самастойнасць у нарыхтоўцы кармоў
Кіраўнік дзяржавы традыцыйна пацікавіўся ходам уборачнай кампаніі - збожжавых, уключаючы кукурузу, разлікамі на ўраджай па іншых відах сельгаскультур.
Лукашэнка ў бліжэйшы час вывучыць сітуацыю ў сферы перапрацоўкі лёнуЛукашэнка ў бліжэйшы час вывучыць сітуацыю ў сферы перапрацоўкі лёну
У бягучым годзе ўраджай лёну добры, асабліва ў параўнанні з мінулым годам, ураджайнасць амаль у два разы вышэйшая.
Лукашэнка ў Іўі паглядзеў выступленне ансамбля народнай музыкі і дзіцячы спектакльЛукашэнка ў Іўі паглядзеў выступленне ансамбля народнай музыкі і дзіцячы спектакль
"Малайцы! Спяваеце не проста добра, а вельмі!" - падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Лукашэнка. Маладым тэатралам жа Прэзідэнт параіў паступаць у Акадэмію мастацтваў. Усім артыстам ад імя кіраўніка дзяржавы быў падораны шакалад "Прэзідэнт".
Лукашэнка ў Іўеўскім раёне азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікіЛукашэнка ў Іўеўскім раёне азнаёміўся з работай прыватнага вытворцы сельгастэхнікі
Прэзідэнту падрабязна расказалі аб вытворчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства, тэхналагічных працэсах, спектры выпускаемай прадукцыі.
"Засмечваем глебу і тэрыторыю" - Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па змяншэнні выкарыстання пластыку"Засмечваем глебу і тэрыторыю" - Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па змяншэнні выкарыстання пластыку
"Засмечваем глебу і тэрыторыю так, што хутка квітнеючая, зялёная і сінявокая Беларусь ператворыцца ў звалку", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкіЛукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі
Пры наведванні прыватнага прадпрыемства па выпуску сельгастэхнікі ТАА "ЛідаТэхмаш" Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся і з прадукцыяй іншай прыватнай фірмы, якая на гэтай жа пляцоўцы наладзіла вытворчасць драўляных кузаўкоў для агародніны, фруктаў, ягад і грыбоў.
"Другі раз на тыдні трапляю ў рай" - чым Лукашэнку здзівіла Іўе і яго жыхары"Другі раз на тыдні трапляю ў рай" - чым Лукашэнку здзівіла Іўе і яго жыхары
Прэзідэнт расказаў, што ў час паездкі ў Гродзенскую вобласць хацеў наведаць менавіта Іўе, як яго не адгаворваў губернатар, каб паглядзець, як развіваюцца раёны на ўскраіне вобласці.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.