Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2021, 12:37

Лукашэнка мае намер сустрэцца з актывамі Магілёўскай і Віцебскай абласцей

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Аляксандра Субоціна і Анатоля Ісачанку старшынямі Віцебскага і Магілёўскага аблвыканкамаў адпаведна. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што мае намер асабіста прадставіць новых губернатараў калектывам абласных выканаўчых камітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усіх вас абодвух я прадстаўлю. Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА) вам паведаміць, у які час я прыеду", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што таксама хоча сустрэцца з дэпутатамі абласных саветаў і актывамі абласцей. "Я проста больш канкрэтна выкладу сваю пазіцыю па назначэнні і пераназначэнні губернатараў, таму што гэта ключавыя пасады ў краіне. Без губернатараў краіны быць не можа", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі