Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2025, 14:38

Лукашэнка мае намер правесці нарады з асноўнымі структурамі ў краіне

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запланаваў правесці нарады з асноўнымі структурамі ў краіне. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлю Пяткевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я запланаваў правядзенне нарад з асноўнымі структурамі ў краіне - урад, Нацыянальны банк - змяніліся кіраўнікі. І Адміністрацыя Прэзідэнта. У бліжэйшым такім прыбліжэнні. Таму хацеў бы з вамі пагаварыць на гэту тэму. У вас як там справы, якія вы пытанні ўзялі на сябе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, якімі пытаннямі займаецеся і як вы наогул бачыце гэту нараду? Я хацеў бы, каб вы ў асноўным заняліся гэтай тэматыкай і гэтай праблемай", - сказаў Прэзідэнт.
"Зразумела, кіраўнік Адміністрацыі ў курсе справы. Але толькі чамусьці вы маўчыце - я вам прапанаваў вызначыцца, у які час мы правядзём гэтыя нарады, калі гэта лепш будзе. Таму вы вызначайцеся да гэтай нарады, якія праблемы трэба агучыць Прэзідэнту. Але каб вы разумелі, пасля прэзідэнцкіх выбараў, што ў нас мяняецца, што не мяняецца, у якім напрамку палітычнаму штабу і кадраваму дзейнічаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі