Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка мае намер правесці нараду з праваахоўным блокам

Прэзідэнт 13.08.2019 | 12:59
Аляксандр Лукашэнка і Іван Наскевіч
Аляксандр Лукашэнка і Іван Наскевіч

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі работы Следчага камітэта ў гэтым годзе, расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. "Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае - шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы ведзяце, у тым ліку якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы прайшлі праз суд ужо - вашы заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта непасрэдна мяне павінна датычыцца, таму што Прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны. "У бліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па злабадзённых пытаннях", - сказаў ён. Падставай для нарады сталі вынікі расследавання шэрага крымінальных спраў. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, прывёў у прыклад справу адносна галоўнага інжынера МЗКЦ.

"Вы вялі следчыя дзеянні больш за чатыры гады і так нічога ў судзе не даказалі. Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар - розніца зразумелая) і трымаць у чатырох сцянах чатыры гады? - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта нядобра. Мы да людзей павінны адносіцца па-чалавечы".

Як расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам, на нарадзе з праваахоўным блокам плануецца разгледзець шэраг крымінальных спраў, пры расследаванні якіх закраналіся парвы і законныя інтарэсы грамадзян. Што датычыцца крымінальнай справы адносна галоўнага інжынера МЗКЦ, Іван Наскевіч адзначыў, што следства сваю версію яго вінаватасці выклала ў даведцы аб доказах, пракуратура пагадзілася з пазіцыяй следчых і накіравала справу ў суд. Ён у сваю чаргу апраўдаў абвінавачанага.

Іван Наскевіч
Іван Наскевіч'

"Гэта рабочая сітуацыя. Мы жывём у прававой дзяржаве, дзе суд незалежны ад іншых праваахоўных органаў. Следства і абвінавачанне палічыла, што віна даказана, суд палічыў, што доказаў недастаткова", - адзначыў Іван Наскевіч. Ён дадаў, што пракуратура апратэставала апраўдацельны прыгавор, у бліжэйшы час пачнецца апеляцыйны разгляд гэтай крымінальнай справы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.